Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Экскурсія для слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя Максіма Танка

2 чэрвеня 2022 года музей “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” наведалі слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, якія навучаюцца і працуюць па спецыяльнасці “Сацыяльная педагогіка”. Тэматычную адрасную экскурсію правёў С. М. Бітчанка.

Экспазіцыя музея дазволіла педагогам азнаёміцца з вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды. Была адзначана сістэмнасць і глыбіня экспазіцыі. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікалі педагагічныя часопісы выхаваўчай накіраванасці, якія выдаваліся ў XIX – пачатку XX стст. («Сям’я і школа», «Навучанне і выхаванне», «Веснік выхавання» і іншыя). Педагогі звярнулі ўвагу на традыцыйна ўсвядомленую беларускай адукацыяй значнасць сямейнага выхавання падрастаючага пакалення. Высокую ацэнку атрымала таксама прадстаўленне ў музеі навуковай і метадычнай літаратуры па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні.

У кнізе водгукаў музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя Максіма Танка пакінулі запіс: “Вельмі рады, што культурным адраджэннем і гісторыяй кнігавыдання нашай краіны займаюцца людзі, па сапраўднаму захопленыя гісторыяй. Жадаем росквіту, удзячных наведвальнікаў і далейшага пашырэння межаў музея”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買