Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content
Музей "Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі"

Пра музей

Паважаныя наведвальнікі экскурсіі!

Вітаем вас у музеі, які мае назву «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі». Наш музей створаны з мэтай захавання педагагічнай спадчыны беларускага народа. Канцэпцыя музея прадугледжвае адлюстраванне гісторыі адукацыі нашай краіны праз гісторыю беларускай вучэбнай кнігі.

Па меркаваннях навукоўцаў, вучэбная кніга з’яўляецца адным з гісторыка-культурных сімвалаў Беларусі. Амаль усе знакамітыя дзеячы нашай зямлі былі звязаны з асветай і скіраваны на асветніцкую кнігу. Сярод славутых імёнаў – Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына, Сымон Будны і Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі і Спірыдон Собаль, Алаіза Пашкевіч, Якуб Колас і інш.


КНІГА – адно са старажытных вынаходніцтваў цывілізацыі

З’яўленне пісьменства i вучэбнай кнігі значна павялічылі магчымасці захавання, перадачы інфармацыі і вызначальна паўплывалі на развіццё адукацыі і педагагічнай думкі на беларускіх землях на працягу ўсіх перыядаў гісторыі Беларусі.

Перыядызацыя выкладу інфармацыі грунтуецца на храналачным гісторыка-дзяржаўніцкім падыходзе. Гэты падыход дазваляе вылучыць наступныя гістарычныя перыяды:

  1. СТАРАЖЫТНАЯ РУСЬ (862–1248)
  2. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ, ЖАМОЙЦКАЕ (1248–1569)
  3. РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ (1569–1795)
  4. РАСІЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ (1795–1917)
  5. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ (1917–1922)
  6. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬШЧЫ (1921–1939)
  7. БССР У СКЛАДЗЕ СССР У ДАВАЕННЫ ЧАС (1922–1941)
  8. БЕЛАРУСЬ У ЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1941–1945)
  9. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПАСЛЯВАЕННАГА АДНАЎЛЕННЯ (1945–1959)
  10. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД РАЗВІЦЦЯ САЦЫЯЛІСТЫЧНАГА ГРАМАДСТВА (1960–1969)
  11. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД «РАЗВІТОГА САЦЫЯЛІЗМУ» (1970–1979)
  12. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПАЛІТЫЧНЫХ ПЕРАМЕНАЎ (1980–1991)

Музей прысвечаны вучэбнай кнізе ва ўсіх яе аспектах, пачынаючы ад першых рукапісных кніг да кнігі сучаснай.

Калекцыю музейных экспанатаў складаюць не толькі арыгіналы падручнікау, вучэбных дапаможнікау, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды, але і факсімільныя, рэпрынтныя выданні рукапісных, старадрукаваных кніг і іх алічбаваныя копіі ў электронным варыянце.

У сістэме постераў адлюстраваны найбольш значныя падзеі з гісторыі адукацыі, дзейнасць беларускіх асветнікаў, адкрыццё навучальных устаноў, друкарняў з улікам іх ролі ў стварэнні вучэбнай кнігі.

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買