Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Да года гістарычнай памяці і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: выстава выдавецкіх праектаў “ХРАМ ЧАСУ, ПАМЯЦІ, ДУМКІ”

З 14 чэрвеня 2022 года на базе музея “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” распачалася выстава выдавецкіх праектаў, прысвечаная году гістарычнай памяці і 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Тэматычная выстава кніжных выданняў арганізавана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Мерапрыемства праходзіць ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў, зацверджаным загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17.01.2022 № 12 і ў сувязі з унясеннем Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА “Стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” ў спіс памятных дат.

Праблема захавання гістарычнай памяці народа адна з самых актуальных у наш час. Яна вельмі важная для любой нацыі. Без ведання гісторыі сваей краіны, сваіх каранёў, светапоглядаў і падзеяй мінуўшчыны знікае повязь часоў, разбураецца пераемнасць пакаленняў.

Бібліятэкі адносяцца да старажытнейшых устаноў, якія ва ўсе часы з’яўляліся асноўнымі захавальнікамі гістарычнай памяці і заставаліся асяродкамі асветы і культуры. Менавіта яны збіраюць і ашчадна зберагаюць культурную і гістарычную спадчыну краіны, а таксама прымаюць самы актыўны ўдзел ў яе засваенні і распаўсюджанні. У 2022 годзе галоўная ўніверсальная бібліятэка краіны – буйнейшы інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр – адзначае 100-гадовы юбілей. Гэта дата ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЭСКА.

Выстава «Храм памяці, думкі і часу» прымеркавана да гэтай значнай падзеі. Праз узоры кніжна-пісьмовай культуры, якія былі сабраны і захоўваліся на працягу мінулага стагоддзя нацыянальнай кніжнай скарбніцай, асвятляюцца асноўныя вехі гісторыі айчыннай кніжнай культуры, асветніцтва і права, а таксама ўзгадваюцца этапы фарміравання і станаўлення самой установы-юбіляра.

Цэнтрам экспазіцыі сталі выдавецкія праекты і ініцыятывы бібліятэкі па захаванні кніжнай спадчыны Беларусі – факсімільныя выданні “Слуцкае Евангелле” (2009), “Житие Евфросинии Полоцкой” (2012), “Буквар мовы славянскай” (2012), “Калядная пісанка. 1913” (2012), “Баркалабаўскі летапіс” (2013), “Симеон Полоцкий. Жезл правления” (2013), “Тураўскае Евангелле” (2014), “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” (2014) і іншыя.

3 фондаў бібліятэкі былі алічбаваны і ўзноўлены прыжыццёвыя кнігі класікаў беларускай літаратуры: “Дудка беларуская, 1891” Францішка Багушэвіча (2009), “Вянок. – Вільня, 1913” Максіма Багдановіча (2011), “Сымон Музыка. – Менск, 1925” Янкі Купалы (2012) і “Шляхам жыцця. – Пецярбург, 1913” Якуба Коласа (2012).

Некалькі соцень кніжных помнікаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, сярод якіх унікальныя рукапісы, каштоўныя старадрукаваныя і рэдкія кнігі, а таксама картаграфічныя выданні, адлюстраваны ў альбоме “Кніжная спадчына Беларусі” (2014).

Акрамя факсімільных выданняў, на выставе прадстаўлены даведачныя, інфармацыйныя, навуковыя, вытворча-практычныя, перыядычныя выданні, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі. Тэматыка іх даследаванняў шырокая і шматаспектная – ад беларускай кніжнай спадчыны да сучасных бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Важным вынікам навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэкі стаў выпуск электронных рэсурсаў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, павелічэнне цікавасці грамадства да лепшых узораў айчыннай літаратуры, знамянальных гістарычных падзей, а таксама славутых імён нашай краіны.

Цікавым напрамкам выдавецкай дзейнасці па раскрыцці і папулярызацыі бібліятэчных фондаў з’яўляецца выпуск камплектаў паштовак з узнаўленнем ілюстрацый з манускрыптаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў, а таксама тэматычных віншавальных і краязнаўчых паштовак пачатку XX стагоддзя.

Выдавецкія праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі неаднаразова былі ўдастоены ўзнагарод на міжнародных і нацыянальных конкурсах ‘‘Мастацтва кнігі”.

Выстава выдавецкіх праектаў “ХРАМ ЧАСУ, ПАМЯЦІ, ДУМКІ” выклікае цікавасць у грамадска-педагагічнай супольнасці Беларусі: педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (кіруючых работнікаў і спецыялістаў), кнігазнаўцаў, гісторыкаў, сярод шырокага кола кнігалюбаў.

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買