20 чэрвеня на базе музея «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» Акадэміі адукацыі адбылося адкрыццё выставы да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яна прысвечана памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: педагогаў, навукоўцаў, метадыстаў, аўтараў падручнікаў. Запрашаем наведаць выставу на 4 паверсе Акадэміі адукацыі альбо на старонцы музея.