Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content
Беларускі лемантар, або першая навука чытання

12 ліпеня калекцыя музея папоўнілася кнігай «Беларускі лемантар»

Беларускі лемантар, або першая навука чытання«Беларускі лемантар, або першая навука чытання» — першы буквар на беларускай мове, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца».

Сярод магчымых аўтараў буквара згадваюцца Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), Цётка (Алаіза Пашкевіч). Падручнік быў выдадзены як лацінкай, так і кірыліцай, з чаго вынікала, што прызначаўся лемантар як для каталікоў, гэтак і для праваслаўных. Выдаўцы імкнуліся нейтралізаваць наступствы рэлігійнай раз’яднанасці грамадства шляхам абуджэння агульнанацыянальнай свядомасці. Тут упершыню выкарыстоўваецца беларуская лінгвістычная тэрміналогія.

Беларускі лемантар, або першая навука чытанняПасля знаёмства з пэўным гукам прапаноўваліся для чытання спачатку адкрытыя склады, аднаскладовыя і двухскладовыя словы, падзеленыя на склады, потым сказы і невялікія тэксты. Знаёмства з друкаванай (розных шрыфтоў) і рукапіснай (малой і вялікай) літарамі праводзілася паралельна з выдзяленнем гука. Парадак вывучэння гукаў і літар быў такі: а, э, п, о, у, ы, м, б, т, я, е, ю, йо, ц, н, л, в, к, п, з, д, с, г, х, ж, да, дж, р, ш, ч, ў, ь.

У канцы кнігі даваліся элементарныя звесткі з розных галін мовы: з фанетыкі – слова, склад, гук («зык»), галосныя («самагалосныя»), зычныя («сагалосныя») гукі; з графікі – літара, знак кароткасці ў літарах й, ў, знак націску, літары ь, ъ; з пунктуацыі – называліся «застановачныя» знакі і даваліся ўзоры іх графічнага абазначэння: кропка, двукроп’е, «закавыка» (коска), «кропка з закавыкай», клічнік, «пытаннік», «злуч», «працяжка», «чужаслоў», «недасказ»; з арфаграфіі – напісанне вялікай літары ў пачатку сказа, пасля кропкі, у імёнах і прозвішчах людзей, назвах гарадоў, мястэчак, вёсак, рэк, азёр. Прыводзіліся таксама лічбы ад 1 да 10. У канцы даваўся алфавіт, друкаваны лацінкай і кірыліцай.

Беларускі лемантар, або першая навука чытанняПа сваёй лексіцы буквар быў блізкі да жывой народнай мовы – цэнтральных гаворак. У ім у якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўвалася шмат прыказак, дасціпных народных выслоўяў, параўнанняў. Змест тэкстаў быў звязаны з жыццёвым досведам дзяцей (пераважна з роднай прыродай).

Наша музейная калекцыя папоўнілася як узноўленымі выданнямі, так і іх алічбаванымі версіямі, з якімі наведвальнікі музея маюць магчымасць больш дэталева пазнаёміцца праз электронныя сродкі навучання.

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買