Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Экскурсія для гасцей з Латвіі і Расіі

15 мая музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» наведалі госці з Латвіі і Расіі, якія прымалі ўдзел у VIII Міжнародным фестывалі педагогаў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Сузор’е талентаў». Для іх была арганізавана экскурсія, якую правёў кіраўнік музея С.М.Бітчанка.

Педагогі і навучэнцы устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пазнаёміліся з гісторыяй беларускага вучэбнага кнігавыдання, а таксама з гісторыяй адукацыі Беларусі.

Наведвальнікі музея вельмі зацікавіліся вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ў навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды.

Сярод беларускіх вучэбных кніг асаблівая цікавасць была праяўлена да азбукі Лаўрэнція Зізанія. Першая ў Беларусі азбука «Наука ку читаню и розуменю писма словенского», які ўключаў «Лексіс…» – беларускі тлумачальны слоўнік (на 1061 слова), што аблягчаў разуменне стараславянскай мовы, набліжаў яе да жывой мовы народа. Гэта вучэбная кніга для навучання грамаце была выдадзена ў 1596 годзе ў друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва ў Вільні. Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. Кніга выкарыстоўвалася і ў царкоўным, і ў свецкім навучанні.

Цікавасць гасцей была выклікана і да кніг першай паловы XX стагоддзя, выдадзенымі беларускімі аўтарамі ў Латвіі.

Педагогі з Латвіі і Расіі адзначылі, што пасля наведвання музея ў іх засталіся вельмі прыемныя пачуцці: «Для нас была праведзена вельмі цікавая экскурсія. Мы нібыта пабывалі ва ўсіх гістарычных эпохах і адчулі рух часу. Старажытныя кнігі ствараюць вельмі незвычайную атмасферу адчування вечнасці. Вельмі спадабалася экскурсія і мы раім кожнаму наведаць ваш музей».

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買