Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content
Уручэнне дыпломаў выпускнікам аспірантуры

Уручэнне дыпломаў выпускнікам аспірантуры

21 лістапада 2019 года ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў зале музея «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» прайшла цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам аспірантуры.

Уручэнне дыпломаў выпускнікам аспирантурыВыпускнікі атрымалі дыпломы аб заканчэнні аспірантуры з прысваеннем кваліфікацыі «Даследчык у галiне педагагiчных навук».

З пажаданнямі добрага жыццёвага шляху, моцнага здароўя, кар’ернага развіцця да выпускнікоў звярнуліся першы прарэктар Л.Г. Тарусава і загадчык аспірантурай В.А. Мельнік. У пажаданнях выпускнікам было адзначана не адкладваць абарону дысертацыі, так як яна з’яўляецца канчатковым пунктам і галоўнай мэтай навучання ў аспірантуры.

Уручэнне дыпломаў выпускнікам аспирантурыСа словамі падзякі выступілі выпускнікі. Яны адзначылі, што за час навучання ў акадэміі атрымалі вельмі добрую магчымасць займацца навуковымі даследваннямі і прафесійна развівацца.

Пасля ўручэння дыпломаў для выпускнікоў была праведзена аглядная экскурсія, падчас якой яны пазнаёміліся з гісторыяй беларускага вучэбнага кнігавыдання, а таксама з гісторыяй адукацыі Беларусі. Яны вельмі зацікавіліся вучэбнымі кнігамі, якія выкарыстоўваліся ў адукацыйным працэсе ва ўстановах адукацыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі.

Музей «Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі» выклікаў ў іх вельмі станоўчыя ўражанні, якія яны зафіксавалі ў кнізе водгукаў. А электронныя сродкі навучання дапамаглі больш дэталёва азнаёміцца з кожнай вучэбнай кнігай экспазіцыі.

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買