Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Калекцыя музея папоўнілася азбукай Лаўрэнція Зізанія — “Наука ку читаню и розуменю писма словенского”

Азбука Лаўрэнція Зізанія “Наука ку читаню и розуменю писма словенского” уяўляе сабой вучэбную кнігу, прызначаную для навучання грамаце. Кніга была выдадзена ў 1596 годзе ў друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва ў Вільні. Гэта першая ў Беларусі азбука, якая ўключала “Лексіс” – беларускі тлумачальны слоўнік (на 1061 слова), што аблягчаў разуменне стараславянскай мовы, набліжаў яе да жывой мовы народа.

“Азбуку” можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца і ў царкоўным, і ў свецкім навучанні. Складальнікам першых дзвюх частак быў Лаўрэнцій 3ізаній, апошняй – яго брат Стэфан Зізаній. Пры выданні “Азбукі” выкарыстаны клішэ з выданняў Францыска Скарыны. У “Лексіс” уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла развіццю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, свецкай, прыведзены самыя разнастайныя звесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных груп насельніцтва ў дзяржаве, па філасофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялогіі, медыцыне. 

Слоўнік Лаўрэнція 3ізанія – сведчанне рацыяналістычнага падыходу аўтара да вывучэння розных з’яў рэчаіснасці; адна з крыніц уяўлення пра ўзровень тагачасных ведаў аб развіцці рамёстваў, аб прафесіях, вырабах і гандлі ў сярэдневяковых гарадах. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцці ўсяго навучальнага метаду для простых людзей. Тлумачэнні, якія аўтар робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх з’яў паняццяў, але ён імкнецца проста, без спасылак на звышнатуральныя сілы растлумачыць многія словы і паняцці, што ў пэўнай ступені набліжае яго да матэрыялістычнага кірунку мыслення. Слоўнік Лаўрэнція Зізанія – значная культурна-асветніцкая з’ява ў гісторыі развіцця адукацыі Беларусі.

 

 

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買