Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

РАСІЙСКАЯ ІМПЕРЫЯ (1795–1917)

1803 г.

Віленскі ўніверсітэт – пераемнік Галоўнай Віленскай школы – меў еўрапейскую навуковую славу. Студэнты атрымлівалі адукацыю на ўзроўні лепшых універсітэтаў Заходняй Еўропы. Выкладанне вялося на польскай мове. Заахвочвалася вывучэнне гісторыі і мясцовых традыцый. У 1832 г. Віленскі ўніверсітэт быў ліквідаваны ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830–1831 гг.

 


1840 г.

Створана Горы-Горацкая земляробчая школа, дзе ўпершыню ў Расіі рыхтаваліся аграномы і кіраўнікі для маёнткаў. Існавалі курсы навучання вышэйшага і ніжэйшага разрадаў. Горы-Горацкая земляробчая школа хутка заваявала папулярнасць.

У 1848 годзе вышэйшы разрад школы быў ператвораны ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут – першую ў Расійскай Імперыі вышэйшую сельскагаспадарчую навучальную ўстанову.


1892 г.

Выдадзена «Хрэстаматыя па гісторыі Заходняй Расіі» – першы падручнік па айчыннай гісторыі, складзены Арсеніем Турцэвічам. Пазней выдадзены яго кнігі «Руская гісторыя ў сувязі з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага» (1894) і «Кароткі падручнік рускай гісторыі» (1913). Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі А. В. Турцэвіча былі дазволены для выкарыстання ў адукацыйным працэсе.


1909 г.

Выйшла адна з першых вучэбных кніг на беларускай мове і першая кніга Якуба Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Зборнік уяўляе сабой хрэстаматыю для вучняў II класа. Выхаваўчыя ідэі шэрагу твораў арганічна спалучаюцца з навучальным матэрыялам.

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買