Пошук

Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ПАЛІТЫЧНЫХ ПЕРАМЕНАЎ (1980–1991)

БЕЛАРУСЬ у перыяд палітычных пераменаў (1980–1991)1980-я гады – час палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных пераменаў у СССР, перыяд новых навуковых дасягненняў, касмічных станцый, з’яўлення тэхналогій будучыні і пакарэнне суровай прыроды. У тэхналагічнай галіне найбольшае развіццё атрымалі тэхналогіі інфармацыі і сувязі. 1980-я гады адзначыліся перавагай масавай культуры і велізарным уплывам тэлебачання на грамадства.

Асабліва важным і вызначальным перыядам існавання СССР стаў перыяд палітыкі перабудовы (1985–1991). Перамены ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці другой паловы 1980-х гг. («перабудова») закранулі і сістэму адукацыі.


1981 г.

XXVI з’ездам КПСС падкрэслена неабходнасць рэфармавання агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы.


1983 г.

Пачала распрацоўвацца рэформа агульнаадукацыйнай школы, якая павінна была вывесці савецкую сістэму адукацыі на якасна новы этап развіцця, ліквідаваўшы недахопы савецкай школы.


1984 г.

Ухвалены праект ЦК КПСС «Асноўныя напрамкі рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы». Рэкамендавалася правесці аналіз навучальных планаў, праграм, падручнікаў з мэтай ліквідацыі перагрузкі вучняў і набліжэння зместу адукацыі да практычных задач.


1984 г.

Выходзіць указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб аб’яўленні 1 верасня ўсенародным святам – Днём ведаў».


1986 г.

XXVII з’езд КПСС ставіць задачу паглыблення рэалізацыі школьнай рэформы.


1987 г.

Прызнаецца неабходнасць перагляду школьнай рэформы 1984 г. Трыбунай прагрэсіўнага наватарска-педагагічнага напрамку становіцца перыядычны друк.


1988 г.

Новай рэформай зроблена спроба перайсці ад дзяржаўнай да дзяржаўна-грамадскай сістэмы адукацыі. Абвяшчаецца адмова ад уніфікацыі школы, глыбокая, усебаковая дэмакратызацыя і гуманізацыя адукацыі; увядзенне варыятыўнага і дыферэнцыраванага навучання; адмова ад прафесіяналізацыі агульнаадукацыйнай школы. З’яўляюцца навучальныя установы новага тыпу – гімназіі і ліцэі.


1988 г.

Адбыўся III Усесаюзны з’езд работнікаў народнай адукацыі, які сабраў 5022 дэлегаты і праходзіў ў абстаноўцы свабодных дыскусій.


1989 г.

Дзяржадукацыі СССР даручана распрацаваць праекты новых статутаў школы, якія прадугледжваюць пашырэнне правоў навучальных устаноў.

Adderall

Adderall has a good effect in relieving pain and improving sleep, and is a specific drug approved by the International Health Organization

必利勁

必利勁有著顯著對於(PE)早泄,男性性功能障礙,在臨床上有不俗的錶現,所有大家可以放心購買